Большасць беларусаў галасуе, кіруючыся практычнымі меркаваннямі
Такія вынікі апытання, праведзенага Інфармацыйна-аналітычным цэнтрам пры Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
Для большай часткі выбаршчыкаў (70 %) мае значэнне прафесійная прыналежнасць кандыдата ў дэпутаты: арыентаваныя на кіраўнікоў і спецыялістаў прадпрыемстваў і арганізацый з рэальнага сектара эканомікі 24 % рэспандэнтаў, на работнікаў адукацыі, аховы здароўя, культуры, навукі — 19 %, прадстаўнікоў дзяржаўных органаў улады, палітычных і грамадскіх дзеячаў — 15 %.
У параўнанні з выбарамі 2007 года гэтыя сацыяльныя групы сталі больш значнымі для выбаршчыкаў (гл. дыяграму).
Чым Вы звычайна кіруецеся, галасуючы за кандыдата ў дэпутаты?
46 Практычнымі меркаваннямі: дапаможа вобласці, раёну, нашаму прадпрыемству і да т.п.
31 Яго незаплямленай рэпутацыяй
29 Яго палітычнымі поглядамі
20 Хутчэй сімпатыяй да чалавека