Шэўрале ад Янкі Купалы
Толькі на працягу трох дзён, з 16 па 18 красавіка, у Мінску каля Дзяржаўнага
літаратурнага музея Я.Купалы можна пабачыць унікальны музейны прадмет — легкавую
машыну Янкі Купалы "Шэўрале", падораную першаму народнаму паэту Беларусі ўрадам.
Гэта менавіта той аўтамабіль, на якім пісьменнік 24 чэрвеня 1941 года пакінуў
Мінск і, на жаль, больш сюды не вярнуўся. Машына знаходзіцца ў калекцыі музея
і да нядаўняга часу экспанавалася ў філіяле музея "Ляўкі" Аршанскага раёна. У
лістападзе мінулага года аўтамабіль быў прывезены ў Мінск для рэўстаўрацыі, і
цяпер ўсе мінчане і госці сталіцы атрымалі магчымасць не толькі ўбачыць "Шэўрале"
паэта, а таксама пазнаёміцца з матэрыяламі выстаўкі "Клічу вас я на пабеду.."
з фондаў Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы.