Прагаласаваць цяпер можна і з пенсійным пасведчаннем

Источник материала:  

Пашпарт больш не будзе адзіным дакументам, які пацвярджае асобу грамадзяніна, пры галасаванні. Дакументамі, якія дадуць права галасавання на бліжэйшых выбарах у мясцовыя саветы дэпутатаў, стануць ваенны білет для ваеннаслужачых тэрміновай службы; службовае пасведчанне дзяржслужачага; пенсійнае пасведчанне; студэнцкі білет; даведка органаў унутраных спраў для грамадзян, якія згубілі пашпарт; від на жыхарства для жыхароў Расійскай Федэрацыі, якія пастаянна пражываюць на тэрыторыі Беларусі. Адна з галоўных умоў — наяўнасць у такіх дакументах фотаздымка. Адпаведная пастанова днямі была прынятая на чарговым пасяджэнні Цэнтрвыбаркама.

— Гэтыя ўмовы распаўсюджваюцца на канкрэтную выбарчую кампанію, — зазначыла старшыня Цэнтральнай камісіі Беларусі па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў Лідзія Ярмошына. — Яны часовага дзеяння і датычацца толькі выбараў ў мясцовыя саветы дэпутатаў, якія адбудуцца 25 красавіка.     Статус міжнародных назіральнікаў атрымаюць дыпламаты Паводле слоў старшыні Цэнтрвыбаркама Лідзіі Ярмошынай, Міністэрства замежных спраў Беларусі распаўсюдзіла адпаведную ноту сярод пасольстваў, якая і стала адмысловым запрашэннем для тых дыпламатаў, якія пастаянна пражываюць у Беларусі і хочуць назіраць за выбарамі. На акрэдытацыю дыпламатаў у якасці назіральнікаў ужо паступіла 24 заяўкі ад пасольстваў ЗША, Швецыі, Канады, Літвы, Славакіі, Польшчы, Кітая, Вялікабрытаніі і іншых краін. Акрэдытацыя пройдзе з 19 па 30 красавіка.

— Такая практыка паўтараецца ў нас ужо трэція выбары. Гэта паказчык адкрытасці нашай краіны для дыпламатычных місій, якія працуюць у Беларусі, — адзначыла Лідзія Ярмошына.

Датэрмінова можна будзе прагаласаваць ужо 20 красавіка.

Ілья ЛАПАТО.

←Международный форум судейского сообщества: итоги первого дня

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика