Мы не для таго рызыкавалі жыццём

Источник материала:  

Ад імя ветэранаў, былых партызанаў і падпольшчыкаў Вялікай Айчыннай вайны Навагрудскага раёна звяртаемся да Вас з просьбай данесці да жыхароў нашай краіны думку наконт правакацыйнай дзейнасці сайта ў інтэрнэце "Белорусский партизан".

Мы глыбока абураныя тым, што, прыкрываючыся святымі для кожнага беларуса словамі, складальнікі сайта размяшчаюць неправераную і недакладную інфармацыю пра сацыяльна-эканамічнае, палітычнае развіццё нашай краіны.

Нашы землякі, жыхары Навагрудчыны, мужна змагаліся у гады Вялікай Айчыннай вайны з ненавісным ворагам у партызанскіх атрадах і антыфашысцкім падполлі. Навагрудчына страціла за гады ваеннага ліхалецця звыш 45 тыс. сваіх жыхароў. Мы, ветэраны, не для таго рызыкавалі сваім жыццём, каб сёння некаторыя "пісакі" аблівалі граззю дзейную ўладу і наш народ.

Змест сайта не адпавядае яго назве і той палітыцы, якую праводзіць наш урад ў нашай краіне. Сайт аб'ектыўна наносіць шкоду рэпутацыі нашай дзяржавы і не можа насіць назву "Белорусский партизан".

У сувязі з тым, што набліжаецца гадавіна Вялікай Перамогі над нямецка-фашысцкімі захопнікамі, мы хочам, каб да гэтага юбілею імя беларускіх партызан было ачышчана ад ўсяго, што кампраметуе гэтыя свяшчэнныя для кожнага беларуса і для нас словы.

Прэзідыум Навагрудскай раённай арганізацыі

Беларускага грамадскага аб'яднання ветэранаў.

←Международный форум судейского сообщества: итоги первого дня

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика