Косці і патроны
15.04.2010
—
Новости Общества
11 красавіка на прыватным падворку ў вёсцы Прылепаўка Чавускага раёна пры капанні зямлі гаспадары знайшлі боепрыпасы і чалавечыя парэшткі. Папярэдне мяркуецца, што яны належаць перыяду Вялікай Айчыннай вайны.
Прэс-сакратар Магілёўскага абласнога УМНС паведаміў, што месца размініравана. Увогуле там адкапалі супрацьтанкавую міну, дзве гранаты і больш за дзве сотні патронаў.
.