У Генконсульства Польшчы ў Брэсце людзі нясуць кветкі і пішуць спачуванні

Источник материала:  

З першых гадзін, пасля атрымання весткі пра трагедыю пад Смаленскам, людзі панеслі кветкі і лампадкі да будынка консульства. Горад над Бугам раздзяляе з Польшчай усяго толькі Варшаўскі мост. У краіне-суседцы многія брастаўчане маюць сваякоў, сяброў, знаёмых. Таму нядзіўна, што людзі глыбока да сэрца ўспрынялі трагедыю польскага народа. 11 красавіка ў консульстве была адкрыта кніга спачуванняў. У гэты ж дзень Генеральнае консульства наведалі старшыня Брэсцкага аблвыканкама Канстанцін Сумар і старшыня абласнога Савета дэпутатаў Сяргей Ашмянцаў. У спачувальным запісе губернатара ёсць і такія словы: "Паведамленне пра гібель Леха Качыньскага, прадстаўнікоў дэлегацыі і членаў экіпажа болем адгукнуліся ў сэрцах брастаўчан, якія шчыра падзяляюць пачуццё смутку з народам суседняй дзяржавы... Спадзяюся, што наша спачуванне хоць колькі-небудзь дапаможа вам перажыць гора ад страты блізкіх і дарагіх людзей".

Святлана ЯСКЕВІЧ.

←Украина вводит налог на роскошь

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика