Рэспубліканскі суботнік пройдзе 24 красавіка
Такое рашэнне прынята пастановай Савета Міністраў Беларусі № 530, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Апараце Саўміна.
Суботнік арганізуецца ў сувязі са святкаваннем 65-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гадоў, аб'яўленнем 2010 года Годам якасці.
Рэкамендавана правесці рэспубліканскі суботнік на добраахвотнай аснове. Людзі будуць працаваць на рабочых месцах або добраўпарадкоўваць і прыводзіць у належны стан населеныя пункты, мемарыяльныя комплексы, месцы баявой і воінскай славы, пахаванні воінаў і партызан Вялікай Айчыннай вайны...
Грашовыя сродкі, заробленыя на рабочых месцах у дзень суботніка, у аб'ёмах, што вызначаюцца работнікамі, у добраахвотным парадку пералічаюцца праз раённыя і гарадскія выканкамы. Пры ўдзеле ў рэспубліканскім суботніку некамерцыйных арганізацый па рашэнні калектываў работнікаў гэтых арганізацый грашовыя сродкі могуць пералічацца ў памерах, што вызначаюцца добраахвотна самімі калектывамі. Таксама добраахвотна праводзіцца ўтрыманне наймальнікамі грашовых сродкаў з заработнай платы работнікаў, для якіх 24 красавіка 2010 года з'яўляецца рабочым днём. Адказнасць за нямэтавае выкарыстанне грашовых сродкаў ускладаецца на службовых асобаў адпаведных дзяржорганаў.