Бацькоўскі дзень

Источник материала:  
Бацькоўскі дзень“А бабуля і дзядуля сталі анёламі? -- спыталася ў мяне пляменніца і паказала маленькай ручкай на вокны старой вясковай хаты, у якой ужо ніхто не жыве. -- Ім жа добра на нябёсах, пра іх помняць?..” Пра іх успомняць абавязкова. Бо ёсць Радаўніца”. У гэты дзень у вёсках, і не толькі, асаблівы, самотны настрой.
Спачатку ў храмах ідуць памінальныя набажэнствы, пасля цэлыя сем'і крочаць сцяжынкамі на могілкі, сустракацца са сваякамі-нябожчыкамі. Уся вёска тут, вёска смуткуе і плача. Радаўніца завецца Бацькоўскім днём, бо ўспамінаюць бацькоў, сваякоў, увогуле -- продкаў. Яны сваё адгаманілі, спяць вечным сном. Але чуюць, якія размовы з імі вядуць блізкія. Жывыя нетаропка ўспамінаюць пра мінулае, расказваюць нябожчыкам навіны…
Вера КАРАНЕЦ
←«Гейзер» с «пушкой» для Миор

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика