Cонечна!
10.04.2010
—
Новости Общества
Сёння ўдзень, на фоне павышанага атмасфернага ціску, захаваецца камфортнае надвор'е, паведаміла рэдакцыі галоўны сіноптык гідраметцэнтра Вольга Фядотава.
Тэмпература ў суботу 10—15, толькі на захадзе краіны 7—9 цяпла. У нядзелю цудоўнае сонечнае надвор'е ўсталюецца на ўсёй тэрыторыі краіны. Уначы 0—6 цяпла, месцамі да мінус 2, удзень 10—16. Раніцай туман. І ў панядзелак захаваецца добрае надвор'е. У аўторак удзень месцамі пройдуць кароткачасовыя дажджы і навальніцы. Пахаладае. Тэмпература ўдзень стане ўжо 8—13, на поўдні краіны да 15.
Сяргей КУРКАЧ.