А на падворку — дзік

Источник материала:  

Па сігнале работнікаў упраўлення аператыўнага рэагавання Дзяржінспекцыі супрацоўнікі Слуцкага РАУС паблізу вёскі Амговічы спынілі аўтамабіль, вадзіцелем якога быў аператар Слуцкай ЖКГ, што ехаў з пасажырам.

У багажніку знайшлося мяса дзіка, натуральна, без адпаведных дазвольных дакументаў на здабычу ці перавозку. У салоне былі і дзве паляўнічыя стрэльбы. А пры правядзенні следча-аператыўных мерапрыемстваў на прыватным падворку брата аднаго з затрыманых быў выяўлены... дзік, што ўтрымліваўся ў няволі.

Сяргей РАСОЛЬКА.

←До 65-летия Великой Победы остался ровно месяц: какие запланированы праздничные мероприятия в Минске

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика