Генпракуратура не каментуе звесткі пра арышт высокага чыноўніка з Гродна

Источник материала:  
09.04.2010 13:07 — Новости Общества
У інтэрнэце з’явілася інфармацыя пра арышт старшыні Гродзенскага абласнога Савету дэпутатаў Аркадзя Карпуця. Санкцыю нібыта выдаў гепракурор.

Генпракуратура не каментуе звесткі пра арышт высокага чыноўніка з Гродна
Аркадзь Карпуць (справа) і Уладзімір Саўчанка.

9 красавіка на Блог Гродно s13 змясціў інфармацыю пра арышт старшыні Гродзенскага абласнога Савету дэпутатаў Аркадзя Карпуця. Санкцыю на арышт высокага чыноўніка нібыта выдаў генпракурор Рыгор Васілевіч.

У Генпракуратуры карэспандэнту НН адказалі лаканічна: без каментароў. У прыёмнай Гродзенскага абласнога Савету дэпутатаў паведамілі, што на дадзены момант такой інфармацыі ў іх няма, таму ні пацвердзіць, ні абвергнуць яе пакуль немагчыма.

Гродзенскі журналіст Андрэй Пачобут мяркуе, што з’яўленне такой інфармацыі можа быць наступствам агульнай сітуацыі ў Гродне пасля кадравых перастановак у аблвыканкаме і гучных арыштаў гродзенскіх сілавікоў. Ён лічыць, што інфармацыю пра арышт Карпуця варта ўспрымаць з асцярожнасцю. Са сваіх крыніцаў Пачобут таксама пакуль не мае пацверджання звестак пра чарговы гучны арышт. «Але калі дапусціць, што гэта праўда, то выглядае гэта на працяг грандыёзнай чысткі ў вярхах гродзенскай улады».


Аўтар: Сямён Печанко

←О служебных романах заговорили на высоком уровне

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика