БНБ патрабуе вызвалення Аўтуховіча і Асіпенкі

Источник материала:  
09.04.2010 10:17 — Новости Общества
Рада Беларускага незалежніцкага блоку выступіла з заявай, у якой патрабуе неадкладнага вызвалення «невінаватых прадпрымальнікаў і палітвязняў Мікалая Аўтуховіча і Уладзіміра Асіпенкі».

Паводле БНБ, справа супраць сфабрыкаваная, а сам суд «нагадвае спектакль, акторы якога — суддзя і пракурор разам з падстаўнымі сведкамі, альбо сведкамі, якія не маюць ніякага дачынення да гэтай справы».

«Мікалай Аўтуховіч і Уладзімір Асіпенка — ахвяры палітычных гульняў сённяшняга рэжыму. У судзе не прагучала доказаў, якія б сведчылі аб дачыненні прадпрымальнікаў да так званых тэрактаў. Большасць сведак выкарысталі тое, што суд адкрыты і распавялі, як выбіваліся сведчанні падчас следства і як прымяняўся ўціск на іх і іх сем’і.

Належныя рэчавыя доказы па справе адсутнічаюць альбо сфальшаваныя.

Справа супраць прадпрымальнікаў развалілася. Але вядома, што незалежнага суда ў Беларусі няма. Таму зразумела, што суд не апраўдае Міколу Аўтуховіча і Уладзіміра Асіпенку»,— гаворыцца ў заяве Рады БНБ.


Аўтар: Радыё Свабода

←Фоторепортаж с японского фестиваля фаллосов

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика