Рэспубліканскі суботнік пройдзе ў Беларусі 24 красавіка
09.04.2010 10:25
—
Новости Общества
Такое рашэнне прынята пастановай Савета Міністраў №530, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА у апараце Саўміна.
Аўтар: БЕЛТА
Суботнік арганізуецца ў сувязі са святкаваннем 65‑годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941‑1945 гадоў, абвяшчэннем 2010 года Годам якасці.
Рэкамендавана правесці рэспубліканскі суботнік на добраахвотнай аснове. Людзі будуць працаваць на працоўных месцах альбо добраўпарадкоўваць і прыводзіць у належны стан населеныя пункты, мемарыяльныя комплексы, месцы баявой і воінскай славы, пахавання воінаў і партызан Вялікай Айчыннай вайны, пахавання ў месцах масавай гібелі цывільнгаа насельніцтва. Таксама будзе праведзена падрыхтоўка загарадных аздараўленчых лагераў да летняга сезона і ўладкаванне аграгарадкоў.
Аўтар: БЕЛТА