І эканоміка, і карціны

Источник материала:  

Выстава карцін і фатаграфій "Прыгожая правінцыя Ганьсу" дэманструецца ў будынку Гродзенскага аблвыканкама. Іх, пабываўшы ў горадзе над Нёманам, падарыла сваім партнёрам па гандлёва-эканамічных сувязях дэлегацыя з гэтай кітайскай правінцыі на чале са старшынёй пастаяннага камітэта Сходу народных прадстаўнікоў Лу Хао.

Паводле ацэнкі выканаўцы абавязкаў старшыні Гродзенскага аблвыканкама Івана Жука, таваразварот Прынёманскага рэгіёна з Кітаем (летась ён склаў 117,1 мільёна долараў) не адпавядае існуючаму патэнцыялу і павінен быць значна павялічаны. Гэтаму і будзе садзейнічаць падпісанае пагадненне аб шматбаковым супрацоўніцтве паміж Гродзенскай вобласцю і правінцыяй Ганьсу. У прыватнасці, з мэтай нарошчвання экспарту прадукцыі ў КНР аб'яднаннем "Гроднамясамалпрам" сфарміраваныя прапановы па пастаўках тварожных вырабаў і сухога малака. А шклозавод "Нёман" арганізаваў экспазіцыю сваёй прадукцыі ў беларускім пасольстве ў Кітаі.

Жаданне супрацоўнічаць праяўляюць і ВНУ абедзвюх краін. Падчас візіту кітайскай дэлегацыі падпісана пагадненне аб абмене студэнтамі паміж Гродзенскім дзяржаўным універсітэтам імя Янкі Купалы і размешчаным у правінцыі Ганьсу Паўночна-заходнім педагагічным універсітэтам. Дарэчы, у ГрДУ ўжо трэці год працуе Цэнтр кітайскай мовы і культуры. Беларускіх грамадзян вучыць кітайскай мове запрошаны з КНР выкладчык.

Барыс ПРАКОПЧЫК.

←Республиканский Центр трансплантологии, не уступающий лучшим мировым клиникам, открылся в Минске

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика