Таннай арэнды ўжо няма

Источник материала:  

Як мы і прагназавалі, у апошні тыдзень сакавіка — пачатку красавіка кліенты "разварушылі" сталічны рынак арэнды жылля. Цяпер кватэры ў доўгатэрміновую арэнду ў спецыялістаў шукае штодня ўжо 15—20 чалавек ці нават больш.

Павялічыўся попыт на маленькія кватэры

Яшчэ месяц таму на сталічным рынку арэнды быў зафіксаваны самы вялікі выбар кватэр за апошнія пяць гадоў. Гэта было звязана з тым, што ў агенцтвы даволі працяглы час амаль не звярталіся кліенты. Сёння сітуацыя кардынальна змянілася. Нягледзячы на тое, што кватэры на другасным рынку мінскай жыллёвай нерухомасці працягваюць таннець, сітуацыя на сегменце арэнды пачала стабілізавацца.

Таннай арэнды ўжо нямаПаводле інфармацыі начальніка аддзела арэнды жылля сталічнага агенцтва нерухомасці "Час пік" Сяргея Кадола, за апошнія два тыдні попыт на доўгатэрміновую арэнду павялічыўся прыкладна на 10 працэнтаў. Кліенты галоўным чынам цікавяцца невялікімі аднапакаёвымі кватэрамі стандартнага класа. За апошнія 3—4 тыдні шмат падобных кватэр ужо адшукалі сабе новых часовых гаспадароў.

Аднапакаёўкі — не танней за 200 USD

Менавіта за мінулыя два тыдні з рынку арэнды былі цалкам "вымытыя" танныя аднапакаёўкі па 170—180 долараў. Сёння мінімальны кошт арэнды такіх кватэр ужо пачынаецца з 200 долараў. Аднапакаёвыя кватэры побач з аддаленымі станцыямі метро каштуюць ужо 220—240 долараў. Аднапакаёўкі каля "папулярных" станцый, такіх як Фрунзенская і Пушкінская, прапануюцца ўжо за 250—270 долараў. Бліжэй да цэнтра стандартныя маленькія кватэры здаюцца за 270—300 долараў.

Даражэюць і двухпакаёўкі

Сярэдні кошт арэнды двухпакаёвых кватэр складае каля 250 долараў. Аднак такі цэннік сёння датычыцца невялікіх "хрушчовак" у спальных мікрараёнах. Стандартныя "двойкі" побач з метро і ў новабудоўлях каштуюць ужо да 300 долараў. Двухпакаёвыя кватэры ў цэнтры сталіцы (напрыклад, на Нямізе і каля плошчы Перамогі) каштуюць ужо 400—450 долараў.

Самы слабы попыт трымаецца на трохпакаёвыя кватэры. Сярэдні кошт арэнды на іх складае каля 300 долараў і нават менш. Усё часцей гаспадары такога жылля прапануюць здаваць яго ў якасці двухпакаёўкі, калі адзін пакойчык увогуле замыкаецца. Сяргей Кадол адзначае, што за апошнія два тыдні попыт на шматпакаёвыя стандартныя кватэры быў амаль нулявы, у агенцтва трапіла толькі адна заяўка на такія апартаменты. Часам гаспадары вялікіх кватэр згаджаюцца нават на зніжкі і прапануюць трохпакаёўкі за 270—280 долараў.

Аднак трэба ўлічваць, што цяпер кватэры ў арэнду здаюцца з абавязковай платай камунальных плацяжоў. Відавочна, што квартплата менавіта шматпакаёвак сур'ёзна б'е па кішэні кліентаў.

Пачалі цікавіцца элітным жыллём

Сапраўды якаснага прасторнага жылля, якое набліжаецца да еўрапейскага ўзроўню, гэтай вясной у сталіцы істотна пабольшала. Між іншым, менавіта ў красавіку павялічыўся і попыт на элітнае жыллё. Двух- ці трохпакаёвыя кватэры з сучаснай мэбляй і агульнай плошчай ад 90 квадратных метраў прапануюцца кліентам у доўгатэрміновую арэнду ад 1000 долараў і даражэй. Цяпер такое жыллё актыўна здымаюць работнікі расійскага пасольства, прадстаўнікі буйных фірмаў краін Заходняй Еўропы, бізнэсмены з Турцыі і Украіны. Шмат заявак агенцтвы атрымліваюць з боку кітайскіх прадпрымальнікаў і чыноўнікаў. Праўда, прадстаўнікі Паднябеснай, калі і здымаюць якасныя кватэры, то не даражэй чым за 400 долараў.

Да ліпеня арэнда будзе стабільнай

Эксперты рынку арэнды жылля прагназуюць, што попыт на кватэры павялічыцца яшчэ прыкладна на 10 працэнтаў у другой палове красавіка. Аднак менавіта ў маі на сталічны рынак трапіць шмат новых варыянтаў кватэр, гаспадары якіх пераедуць жыць на дачы. Такое жыллё звычайна здаецца часова на 6—8 месяцаў. База кватэр у агенцтвах за гэты час павялічваецца амаль удвая.

Разглядаючы сённяшнія тэндэнцыі, Сяргей Кадол прагназуе, што за май—чэрвень арэнда аднапакаёвых кватэр можа падаражэць да 210—220 долараў, а вось двухпакаёвыя і трохпакаёвыя кватэры будуць мець ранейшы цэннік. А вось істотна павінны падаражэць невялікія кватэры ў апошнюю дэкаду ліпеня і ў жніўні. Напрыклад, летась у жніўні сярэдні кошт арэнды аднапакаёвых кватэр дасягаў 300 долараў. Час пакажа...

←Республиканский Центр трансплантологии, не уступающий лучшим мировым клиникам, открылся в Минске

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика