Прэзентацыйныя пакоі, дзе можна будзе выбраць матэрыял для аздаблення кватэры, з'явяцца ў кожным доме ЖБК, які будуеццаПрэзентацыйныя пакоі, дзе можна будзе выбраць матэрыял для аздаблення кватэры, з'явяцца ў кожным доме ЖБК, які будуецца

Источник материала:  

З другога паўгоддзя 2010 года ў кожным доме (або групе дамоў) ЖБК за 2—3 месяцы да пачатку аздабляльных работ будуць стварацца прэзентацыйныя пакоі з узорамі аздабляльных матэрыялаў.

Пра гэта карэспандэнту агенцтва "Мінск—Навіны" паведаміў намеснік начальніка ўпраўлення жыллёвага будаўніцтва Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва Беларусі Вячаслаў Кушнер. Паводле яго слоў, такое рашэнне змяшчаецца ў плане мерапрыемстваў па выкананні пастановы Савета Міністраў Беларусі № 887 і звязана з неабходнасцю забяспечыць навасёлам магчымасць аздаблення кватэры на іх густ пасля ўстанаўлення практыкі ўкаранення ў эксплуатацыю дамоў ЖБК з поўным аздабленнем.

У прэзентацыйных пакоях будучым жыльцам павінны быць паказаны ўзоры і каталогі, па якіх яны змогуць выбраць для кватэры дзверы, вокны, сантэхніку, кафлю на падлогу і абліцовачную, малюнак шкла і лінолеуму, афарбоўку і тып шпалераў. Усе матэрыялы айчыннай вытворчасці.

Ніна ЯНОВІЧ, "Мінск—Навіны".

←Республиканский Центр трансплантологии, не уступающий лучшим мировым клиникам, открылся в Минске

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика