Шарамета дапыталі ў Расіі па запыце МУС Беларусі

Источник материала:  
08.04.2010 15:41 — Новости Общества
Расійскі журналіст Павел Шарамет 8 красавіка дапытаны дазнавальнікамі УУС падмаскоўнага горада Даўгапрудны па запыце МУС Беларусі.

Як паведаміў Шарамет, допыт прайшоў у рамках распачатай Гомельскім УУС крымінальнай справы аб паклёпе ў дачыненні да былога начальніка ўпраўлення КДБ па Гомельскай вобласці Івана Каржа, які цяпер займае пасаду начальніка УКДБ па Гродзенскай вобласці. Паводле яго слоў, ён быў дапытаны ў якасці сведкі. Допыт доўжыўся каля дзвюх гадзін.

«Галоўным чынам допыт складаўся з чатырох блокаў.

Першы тычыўся сайта «Беларускі партызан»: як ён функцыянуе, хто яго рэдагуе, хто выстаўляе матэрыялы на сайт і гэтак далей.

Я растлумачыў, што гэта адкрыты рэсурс і многія былыя жыхары Беларусі, якія пераехалі ў Расію, Еўропу ці ЗША, могуць выстаўляць найболей цікавыя навіны, і ў большасці выпадкаў я не ведаю, хто канкрэтна выставіў тую ці іншую навіну. Я толькі ўважліва сачу, каб на сайце не з’яўляліся артыкулы экстрэмісцкага зместу і бязлітасна іх выдаляю», — сказаў Шарамет.

Другі блок тычыўся функцыянавання сайта charter97.org.

«Тут я растлумачыць нічога не змог, паколькі нічога пра яго не ведаю.

Трэці блок тычыўся аднаго артыкула, размешчанага на сайце «Беларускі партызан», — інтэрв’ю беларускага міліцыянера Вячаслава Дудкіна, які пераехаў у Расію, пад загалоўкам «Вячаслаў Дудкін: Мяне б забілі, калі б я не з’ехаў».

І чацвёрты блок пытанняў тычыўся самога Дудкіна: ці сустракаўся я з ім, ці ведаю, дзе ён жыве, як з ім звязацца. На жаль, Дудкіна апошні раз я бачыў у лістападзе 2009 года, і сувязь у нас аднабаковая — праз электронную пошту», — сказаў Шарамет.

Як адзначыў журналіст, на ўсе пытанні ён даў вычарпальныя адказы. «У рамках гэтага запыту я адказаў на ўсё. Дазнавальнікі не папярэджвалі мяне аб тым, што я магу быць выкліканы куды‑небудзь яшчэ раз. Відаць, на паўторны допыт, калі такі будзе, зноў патрэбен будзе запыт МУС Беларусі», — адзначыў Шарамет.


Аўтар: Сяргей Пульша, БелаПАН.

←Совместную благотворительную акцию провели Дом милосердия и Дом кино.

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика