Золатавалютныя рэзервы дасягнулі $6073,9 мільёна

Источник материала:  

Паводле папярэдніх звестак Нацыянальнага банка, міжнародныя рэзервовыя актывы Беларусі, разлічаныя па методыцы Міжнароднага валютнага фонду, за першы квартал гэтага года павялічыліся на 7,4 працэнта (больш як на 421 мільён долараў ЗША) да 6073,9 мільёна долараў ЗША.

Міжнародныя рэзервовыя актывы краіны ў нацыянальным вызначэнні за студзень-сакавік узраслі на 7,3 працэнта (амаль на 435 мільёнаў долараў) да 6413,2 мільёна долараў. Найбольшую ўдзельную вагу ў структуры міжнародных рэзерваў Беларусі займаюць актывы ў замежнай валюце — 3033,3 мільёна долараў. Каштоўныя металы і камяні складаюць 1161,9 мільёна долараў, іншыя актывы — 2218 мільёнаў долараў.

Ігар ГРЫШЫН.

←Благовещение: Владыка Филарет отслужил праздничную литургию в Солигорске

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика