Гасцінны і камфортны прыём

Источник материала:  
У Мінску да 2014 года значна павялічыцца колькасць гатэляў
Днямі на прэс-канферэнцыі ў мінскай мэрыі гаварылася аб тым, што ўжо вызначаны 28 перспектыўных пляцовак пад будаўніцтва будучых гатэляў. Гатоўнасць да рэалізацыі праектаў выказалі 15 інвестараў, сярод якіх ёсць тыя, што могуць укласці ў будаўніцтва да 100 мільёнаў долараў. Пакуль у сталіцы будуюцца тры гасцініцы, іншыя — у стадыі распрацоўкі праектаў і іх узгаднення.
Увогуле ж да 2014 года гатэльны комплекс Мінска будзе ўключаць 20 тысяч месцаў. Прыкладна столькі ж чалавек, паводле папярэдніх разлікаў, прыбудзе ў беларускую сталіцу з нагоды чэмпіяната свету па хакеі. Цяпер усе гатэлі горада, а іх 28 на 5600 месцаў, працуюць з прыбыткам, прычым найбольш запатрабаваны паслугі эканамкласа. Таму і большасць гатэляў, якія планецца ўзвесці, будуць такімі ж па камфортнасці.

Аксана Шыкуць


←Министр труда обещает обязательное повышение тарифной ставки в 2010 году

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика