Партнёрства па-суседску
08.04.2010
—
Новости Общества
Гродна і Друскінінкай вызначылі шэраг сумесных праектаў
Дзеля абмеркавання праектаў і падпісання дэкларацый аб партнёрстве ў Гродна прыязджала дэлегацыя прадстаўнікоў устаноў культуры і адукацыі Друскінінкая на чале з віцэ-мэрам гэтага літоўскага горада Хрысцінай Мішкінене. Сумесныя праекты будуць прапанаваны Еўракамісіі для разгляду як вартыя фінансавання. Пра гэта Хрысціна Мішкінене паведаміла на сустрэчы з мэрам Гродна Барысам Казялковым.
У прыватнасці, плануецца наладзіць дачыненні паміж музычнымі школамі і школамі мастацтваў, наладзіць камп’ютарныя класы і развіваць анімацыю як адзін з кірункаў дзіцячай творчасці. Для таленавітай моладзі мяркуецца стварыць студыі гуказапісу ў Гродне і Друскінінкаі, летні лагер для моладзі двух гарадоў. У планах — сумесныя фэсты, пленэры, святы рамёстваў.
Адукацыйная частка праектаў — гэта стымуляванне інавацыйных падыходаў у адукацыі, выхаванні, фарміраванне здаровага ладу жыцця вучняў і педагогаў. Да іх далучацца аддзелы адукацыі, усе школы Друскінінкая і 4 школы Гродна. Гранты пойдуць на абсталяванне школ сучаснымі сродкамі навучання (інтэрактыўнымі дошкамі, відэакамерамі), распрацоўку новых форм і метадаў інавацыйнай работы. Частку сродкаў накіруюць на стымуляванне фізічнай актыўнасці школьнікаў, прапаганду здаровага ладу жыцця — да месца будуць семінары, праца летне-зімніх лагераў. Мяркуецца абсталяваць велапаркінгі на тэрыторыях школ-партнёраў, стварыць інтранет — унутраную інтэрнэт-сетку для школ Гродна і Друскінінкая.
Кіраўнікі гарадоў пацвердзілі свае намеры абменьвацца вопытам і развіваць супрацоўніцтва ва ўсіх сферах. У прыватнасці, узаемавыгаднай можа быць супольная праца па такіх кірунках, як турызм і лагістыка, жыллёва-камунальная гаспадарка і медыцына. Пры гэтым літоўцы на першым часе могуць выступаць у сумеснай дзейнасці ў якасці вядучых партнераў: у Друскінінкаі ўжо ёсць багаты досвед працы па праграмах тэхнічнай дапамогі Еўрасаюза.
Таццяна Вішнеўская