Бусел

Источник материала:  

У колазвароце птушынага карагоду прыкметнае месца належыць буслу — велічнай, грацыёзнай, адной з самых шаноўных сярод усходніх славян птушцы, якая прылятае да нас якраз на Дабравешчанне.

   Бусел надзяляўся асобнымі рысамі чалавека: мудры і справядлівы, гаспадарлівы, чулы (можа сумаваць і плакаць сапраўднымі слёзамі), разумее чалавечую мову, ладзіць вяселле, крыўдзіцца, помсціць. Сцвярджаюць, што сямейная пара буслоў непадзельная. Часцей за ўсё здараецца так: калі гіне адзін з буслоў, то другі таксама ахвяруе сваім жыццём.

   Блізкае суседства бусла з чалавекам тлумачыцца тым, што некалі Бог ператварыў у птушку аднаго чалавека. Адбылося гэта па наступнай прычыне: Бог сабраў усіх пачвар і даручыў яму аднесці і кінуць у мора мех з гадамі (змеямі, яшчурамі, жабамі), але з-за сваёй празмернай цікаўнасці чалавек не паслухаўся загаду і зазірнуў у мех. Гады распаўзліся па зямлі. У пакаранне Бог ператварыў чалавека ў бусла і загадаў збіраць гадаў і выратоўваць ад іх людзей.

Аксана КАТОВІЧ, Янка КРУК.

←Контроль за депутатами будет усилен

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика