18 красавіка — Міжнародны дзень помнікаў і мясцінаў

Источник материала:  

18 красавіка — Міжнародны дзень помнікаў і мясцінаўЧым адметны гэты дзень?

18 красавіка — Міжнародны дзень помнікаў і мясцінаў, які адзначаецца ва ўсім свеце з ініцыятывы ЮНЭСКА. Гэта дзень нашай культурнай спадчыны, нашых архітэктурных помнікаў і прыродных запаведнікаў, нашых фальклорных і навуковых здабыткаў, гістарычнай памяці — усяго таго, што аб'ядноўвае нас як нацыю і робіць унікальнымі ў шматлюднай сям'і іншых народаў. Гэты дзень — добрая нагода не хаваць свае культурныя скарбы, а гучна распавесці пра іх усім.

Што такое "Фэст Экскурсаводаў"?

"Фэст экскурсаводаў" — гэта правядзенне на працягу 2 дзён (17-18 красавіка) шэрагу аглядных і тэматычных экскурсій па гістарычных цэнтрах нашых гарадоў і мястэчак, а таксама іх мікрараёнах.

Усе экскурсіі бясплатныя, наведаць іх можа кожны ахвотнік.

Экскурсаводамі выступаюць як адмыслоўцы ў гэтай прафесіі, так і вядомыя гісторыкі, культуролагі, музейныя супрацоўнікі, настаўнікі, краязнаўцы — тыя, хто сам займаецца вывучэннем нашай гісторыка-культурнай спадчыны і гатовы падзяліцца сваімі ведамі з усімі цікаўнымі.

Як было і як будзе?

"Фэст Экскурсаводаў" прымеркаваны да Міжнароднага дня помнікаў і мясцінаў і праводзіцца ўжо другі год запар. У 2009 годзе ў межах Фэсту на працягу 2 дзён у Мінску і іншых гарадах Беларусі прайшлі амаль 30 самых разнастайных пешых экскурсій, у якіх прынялі ўдзел каля 1300 асобаў.

У гэтым годзе мы плануем пашырыць тэматыку і павялічыць колькасць экскурсій, каб ахапіць большае кола людзей.

Запрашаем ўсіх зацікаўленых дя плённага супрацоўніцтва!

Калі вы экскурсавод, гісторык ці краязнаўца, то мы будзем радыя бачыць Вашую экскурсію ў раскладзе фэста! Падтрымайце "Фэст экскурсаводаў" сваім удзелам! Мы ж са свайго боку дапаможам Вам распаўсюдзіць інфармацыю пра экскурсію і сабраць зацікаўленых слухачоў. Калі ласка, тэлефануйце нам!

Калі Вы маеце некалькі гадзін вольнага часу да і падчас "Фэсту экскурсаводаў", то шчыра вітаем вас у камандзе нашых валантэраў! Іх задача — развешванне на пад'ездах свайго квартала папяровыя абвесткі пра экскурсіі іх раёна і дапамагаць у арганізацыі падчас правядзення экскурсій. Калі ласка, тэлефануйце нам!

Калі Вы журналіст, то мы будзем Вам вельмі ўдзячныя за распаўсюд інфармацыі пра "Фэст экскурсаводаў" і яго асвятленне! Калі ласка, тэлефануйце нам!

Калі Вы проста маеце цікавыя ідэі наконт Фэсту — абавязкова падзяліцеся з намі!

І ў любым разе — прыходзьце на "Фэст экскурсаводаў"!

Гэта цікава!

Аргкамітэт па святкаванню Міжнароднага дня помнікаў і мясцінаў:

ГА "Беларускі камітэт Міжнароднай рады па помніках і мясцінах (ІКАМОС)", ГА "Беларускі фонд культуры", МГА "Гісторыка", ГА "Беларуская асацыяцыя экскурсаводаў і гідаў-перакладчыкаў".

Кантакты:

l Зміцер Рагачоў (8 029) 755-03-70, каардынатар па працы ў рэгіёнах

l Цімох Акудовіч (8 029) 557-11-24, каардынатар па г.Мінску.

←Контроль за депутатами будет усилен

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика