Звяздарыначка

Источник материала:  

(Працяг.)

Паважаныя сябры, нарэшце, як мы і абяцалі, наша ранейшая інтэлект-рубрыка "Звяздарыначка" атрымала працяг. Дакладней не працяг, а зусім іншую фармацыю, бо, як вы пабачыце надалей, форма правядзення і змест самой віктарыны цалкам змяніліся. Вашай задачай цяпер будзе не адгадванне прапанаваных пытанняў, як гэта было раней. Але ж пошук цікавостак нашай Бацькаўшчыны па магчымасці захаваецца. Кажучы больш канкрэтна, у новых "Звяздарыначах" мы разам з вамі, шаноўныя чытачы, будзем вызначаць выбітных асобаў Беларусі, а таксама важныя падзеі нашай краіны, прывязваючыся да гістарычнага календара. Акрамя гэтага зможаце спазнаваць таямнічыя рысы беларушчыны скрозь народныя легенды і паданні ў малюнках. Мы ж, са свайго боку, будзем прапаноўваць вам купку падказак, а таксама ўскосныя звесткі пра выбітных асобаў нашай Бацькаўшчыны і гістарычныя падзеі, што, на наш погляд, вартыя ганаровых званняў "падзеі (асобы) тыдня, месяца, года"...

 

Такім чынам, у адасланых нам лістах вам неабходна будзе пазначаць усяго толькі тры адказы: якая легенда прадэманстравана на малюнку, выбітную асобу тыдня і значную падзею гістарычнага календара — у двух апошніх пунктах вы можаце прапаноўваць нават свае варыянты, што не ўваходзяць у наш спіс. Па жаданні, можаце яшчэ дасылаць і адказы на пададзеныя падказкі, што таксама будзе адзначацца дадатковымі баламі. Агульная ж колькасць балаў, дарэчы, будзе разлічвацца з таго, як шмат удзельнікаў прагаласавала за гэты варыянт — такім чынам, вашай фактычнай задачай будзе адгадванне той падзеі і асобы, за якія прагаласуе большасць удзельнікаў. Кажучы пра тэрміны, ён будзе роўным аднаму тыдню: да выхаду чарговага нумара своеасаблівай віктарыны.

І прызы пераможцам гэтай працяглай інтэрактыўнай рубрыкі, як і мінулым разам, рэдакцыя абяцае. Варта сказаць, што наш пастаянны эксперт Юрась БОХАН, загадчык кафедры эканамічнай гісторыі БДЭУ, прафесар БДУ і вядучы навуковы супрацоўнік Інстытута гісторыі НАН Беларусі па-ранейшаму будзе разам з намі ўдзельнічаць у стварэнні новай "Звяздарыначкі". Лісты ж з вашымі адказамі-прапановамі, нагадаем, вы можаце дасылаць ў рэдакцыю двума шляхамі: традыцыйна, праз пошту з пазнакай "Звяздарыначка" на адрас рэдакцыі (220013 г. Мінск, вул. Б. Хмяльніцкага, 10-а) і на рэдакцыйную электронную скрыню (іnfo@zvyazda.mіnsk.by). Удзельнічайце і перамагайце, бо, як бачыце, БРЭНД ЗАСТАЎСЯ, А КАНТЭНТ ЗМЯНІЎСЯ!

 

ВЫЗНАЧАЕМ ПАДЗЕЮ ТЫДНЯ

Якая падзея гісторыі Беларусі з'яўляецца найбольш значнай на гэтым тыдні?

1.

 11 красавіка 1927 была прынятая другая Канстытуцыя БССР. Асноўны Закон краіны, у адрозненне ад папярэдняга, абмяжоўваўся ад адпаведнага заканадаўчага акта РСФСР, што рабіла, параўнальна, краіну больш незалежнай. Так упершыню з'явіліся артыкулы пра з'езд Саветаў, мясцовыя органы ўлады, выбарчае права, статусе сталіцы (сталіцай з'яўляўся Менск) і г.д. Акрамя таго ключавым момантам было існаванне ў Беларусі чатырох дзяржаўных моваў: беларуская, польская, руская, ідыш — усім з якіх гарантавалася вольнае і абавязковае выкарыстанне. Нягледзячы на ўсе прагрэсіўныя моманты, Асноўны Закон Беларускай ССР, як і раней, знаходзіўся ў поўнай адпаведнасці з Канстытуцыяй СССР.

2.

 1 красавіка 1557 года ўвайшоў у гісторыю ўвядзеннем Жыгімонтам ІІ Аўгустам аграрнай рэформы у Вялікім Княстве Літоўскім, больш вядомай, як "Устава на Валокі". Паводле рэформы, уся зямля дзяржавы "наразалася" на валокі, якія аддаваліся ў карыстанне сялянам. Адна валока была роўная прыблізна 21, 36 га і складалася з 30 моргаў, або 9000 прутоў. Часта атрымоўвалася, што адна сялянская сям'я не магла апрацоўваць цэлую валоку, тады дазвалялася дзяліць агульную плошчу між некалькімі сем'ямі, якія і павінны былі ў дадатак яшчэ і несці феадальную павіннасць на гаспадарскім фальварку. Фальварак утвараўся адразаннем з валокаў лепшых зямель. У выніку аграрнай рэформы адбывалася далейшае ўзбагачэнне пануючага класа феадалаў ды канчатковае запрыгоньванне сялян.

3.

 24 сакавіка 1794 года з польскага Кракава пачалося нацыянальнае паўстанне ў Польшчы і ВКЛ, пад кіраўніцтвам Тадэвуша Касцюшкі (на Беларусі войскамі паўстанцаў кіраваў Якуб Ясінскі). Мэтай беларускіх, польскіх і літоўскіх патрыётаў было аднаўленне Рэчы Паспалітай ў межах 1772 года ды выкананне пастановаў Чатырохгадовага Сойма (у прыватнасці, вяртанне Канстытуцыі 1791 года ў дзеянне). У выніку адсутнасці шырокай падтрымкі як з боку памешчыкаў, што баяліся кардынальных зменаў, гэтак і з боку сялян, якія не верылі паўстанцам, паўстанне 1794 года было задушанае расійскімі і прускімі войскамі.

ЗвяздарыначкаВЫЗНАЧАЕМ АСОБУ ТЫДНЯ

Хто з асветнікаў зямлі беларускай можа лічыцца самым выбітным у разрэзе гэтага тыдня?

 

1.

 Прадстаўніца полацкага княжацкага роду, што стала першай жанчынай, прылічанай да святых; пад яе кіраўніцтвам будуюцца цэрквы святога Спаса і святой Багародзіццы, ствараецца крыж-сімвал Беларусі, што знік у сярэдзіне мінулага стагоддзя. Нябесная заступніца нашай краіны, мошчы якой спярша знаходзіліся ў Іерусаліме, а затым у Кіеве і Полацку.

Звяздарыначка

2.

 Юрыдычны геній беларускага сярэднявечча, што доўгі час вывучаў гісторыю царкоўнага і рымскага права ў Лейпцыгскім універсітэце. Таленавіты вайсковец, мецэнат і грамадскі дзеяч. "Бацька" адной з першых беларускіх Канстытуцый — Статута ВКЛ; стваральнік Трыбунала Вялікага Княства — вышэйшай апеляцыйнай судовай установы. Канцлер, які ў XVІ стагоддзі заканадаўча аформіў статус беларускай мовы ў якасці адзінай дзяржаўнай мовы ўсяго княства.

3.

 Адзін з арганізатараў першай айчыннай палітычнай партыі БСГ, галоўны "нашанівец" і "нашадолец", стваральнік беларускіх школ, шэрагу музеяў і курсаў на захадзе Беларусі. Знакаміты навукоўца, вынаходнік гістарычнага тэрміна "Аль-Кітабаў" — татарскай літаратуры XVІ стагоддзя, напісаных на беларускай мове татарскай графікай; адзін з заснавальнікаў БНР.

Звяздарыначка

 

 

 

 

←Контроль за депутатами будет усилен

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика