Дырэктар не любіў падаткі

Источник материала:  

Дырэктар віцебскай будаўнічай фірмы стараўся як мага меней плаціць падаткі. За што і асуджаны на два гады.

Як паведаміла "Звяздзе" пракурор аддзела па наглядзе за выкананнем падатковага і мытнага заканадаўства пракуратуры Віцебскай вобласці Наталля Лятос, было ўстаноўлена і даказана, што гэтая адказная асоба яшчэ ў 2008 годзе заключыла некалькі заведама фальшывых дагавораў субпадраду з рознымі беларускімі фірмамі на выкананне будаўнічых работ. Былі выкананы ўсе работы. Потым дырэктар распарадзіўся, каб у справаздачах кошт субпадрадных работ не быў уключаны: іх быццам бы вырабілі іншыя фірмы. У выніку выручка, на якую трэба было плаціць падаткі, была паменшана больш чым на 204,4 мільёна рублёў. Ён яшчэ прадставіў для ўліку заведама фальшывыя дагаворы падраду з работнікамі на выкананне работ, якія насамрэч яны не рабілі. Пасля чаго кошт быццам бы выкананых імі работ быў уключаны ў выдаткі фірмы. З-за гэтага выдаткі былі завышаны больш чым на 7,4 мільёна рублёў. Усяго ў выніку сваіх злачынных дзеянняў дырэктар ухіліўся ад выплаты падаткаў і збораў на агульную суму больш за 79 мільёнаў рублёў.

Аляксандр ПУКШАНСКІ.

←Контроль за депутатами будет усилен

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика