ХРОНІКА АПОШНІХ ПАДЗЕЙ

Расспажыўнагляд забракаваў партыю малдаўскага віна аб'ёмам 47 тысяч літраў. Узоры малдаўскага віна не прайшлі санітарны кантроль.
Як паведамілі ў прэс-службе ведамства, санітарную службу не задаволіла якасць 22,4 тысячы літраў небутыляванага сухога белага віна "Шарданэ" і 24,6 тысячы літраў віна "Мускат". На гэтую прадукцыю служба выдала заключэнне пра яе неадпаведнасць санітарна-эпідэміялагічным правілам і нормам нумар 2.3.2.1078-01.
Кіраўнік Расспажыўнагляду Генадзь Анішчанка 5 красавіка ўжо заявіў, што не выключае магчымасці ўзмацнення жорсткасці санкцый супраць малдаўскіх вінаробаў. Анішчанка адзначыў, што "такога роду правалаў з пастаўкамі яшчэ не было".
Расія ўжо ўводзіла забарону на ўвоз вінаробнай прадукцыі з Малдовы — у сакавіку 2006 года. Поўнае аднаўленне экспарту адбылося ў ліпені 2009 года. У 2009 годзе ў Расію было ўвезена каля 26,9 мільёна літраў віна з Малдовы, што ў дзевяць разоў ніжэй за паказчык 2005 года. Тады Малдова экспартавала ў Расію да 80 працэнтаў усіх вінаў, каньякоў і шампанскага, якія вырабляла.
На амерыканскай шахце загінулі 25 гарнякоўУ выніку выбуху на вугальнай шахце ў ЗША загінулі 25 чалавек, яшчэ чацвёра лічацца зніклымі без весткі.
Такія дадзеныя пра наступствы інцыдэнту, апублікаваныя Аssосіаtеd Рrеss. Выбух, які адбыўся на шахце кампаніі Mаssеу Еnеrgу у 50 кіламетрах на поўдзень ад Чарльстона, Заходняя Вірджынія, называюць самай маштабнай аварыяй на амерыканскіх шахтах за чвэрць стагоддзя.