Больш за 400 мільёнаў рублёў накіравалі ў вобласці на аднаўленне помнікаў Вялікай Айчыннай вайны
06.04.2010 18:42
—
Новости Общества
![На фото: Больш за 400 мільёнаў рублёў накіравалі ў вобласці на аднаўленне помнікаў Вялікай Айчыннай вайны Больш за 400 мільёнаў рублёў накіравалі ў вобласці на аднаўленне помнікаў Вялікай Айчыннай вайны](http://www.21.by/pub/news/2010/04/1270570459116587.jpg)
На Міншчыне амаль тры тысячы партызанскіх пахаванняў, месцаў баявой і воінскай славы, мемарыяльных комплексаў.
Падтрыманне гістарычнай спадчыны ў належным стане асабліва актуальна напярэдадні святкавання юбілею Вялікай Перамогі.
Так, на Любаншчыне знакаміты ваенны аэрадром— Зыслаў — змяніў сваё аблічча. Мемарыяльны комплекс аднаўлялі два гады. Прывялі да ладу зямлянкі, адрамантавалі стэлу і помнік воінам-вызваліцелям. 150 мільёнаў пайшлі на добраўпарадкаванне «тэрыторыі мінулага».