І на балет, і на выстаўку

Источник материала:  

Учора адбылося афіцыйнае адкрыццё Года культуры Беларусі ў Расіі

Ва ўрачыстасцях прымае ўдзел дэлегацыя дзеячаў культуры нашай краіны -- Генадзь Аўсянікаў, Аляксей Дудараў, Юрый Траян, Георгій Паплаўскі -- на чале з міністрам  Паўлам Латушкам.

Сярод мерапрыемстваў -- ускладанне кветак да помніку Янку Купалу ў скверы на Кутузаўскім праспекце.  На новай сцэне Дзяржаўнага акадэмічнага Вялікага тэатра Расіі артысты Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь прадставілі балет “Легенда аб Уленшпігелі”. У Дзяржаўным цэнтральным музеі сучаснай гісторыі Расіі адкрылася выстаўка “Belart.by. Маладыя мастакі Беларусі”.
У рамках Года культуры запланаваны выступленні ў Маскве Дзяржаўнага акадэмічнага сімфанічнага аркестра Рэспублікі Беларусь, Дзяржаўнага ансамбля танца Беларусі, “Сяброў”, гастролі Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы, правядзенне Дзён беларускай культуры ў Санкт-Пецярбургу, у рамках якіх адбудзецца гала-канцэрт майстроў беларускай эстрады, адкрыццё мемарыяльнай дошкі Яну Баршчэўскаму, канцэрт Дзяржаўнага камернага аркестра Рэспублікі Беларусь у канцэртнай зале Эрмітажа. Пройдзе “круглы стол” пісьменнікаў “Тэма патрыятызму ў творчасці сучасных пісьменнікаў”, сумесныя гала-канцэрты вядучых майстроў мастацтваў Беларусі і Расіі ў Маскве і Мінску, прысвечаныя 65-годдзю Вялікай Перамогі. У Яраслаўлі парадуе тэматычная выстаўка з Літаратурнага музея Максіма Багдановіча. Адбудзецца гастрольны тур Беларускага дзяржаўнага ансамбля “Пясняры” па гарадах Расіі, пройдуць і Дні беларускага кіно, паведамілі ў Міністэрстве культуры Рэспублікі Беларусь.
Сёння ж плануюцца двухбаковыя перагаворы міністра культуры Беларусі і кіраўніка Дэпартамента культуры Масквы Сяргея Худзякова, падпісанне праграмы культурнага супрацоўніцтва паміж Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь і Дэпартаментам культуры Масквы на 2010--2011 гады.
Вера ГНІЛАЗУБ, “БН”

 

Президент Беларуси Александр Лукашенко поздравил с открытием Года культуры Республики Беларусь в Российской Федерации участников этого мероприятия, сообщили БЕЛТА в пресс-службе белорусского лидера.
В поздравлении отмечается: «Судьбы наших народов неразрывно переплетены между собой, связаны общностью исторических корней и духовных традиций, а русский язык в Республике Беларусь является одним из государственных языков».
«Пусть эта масштабная творческая акция станет подарком всем россиянам к 65-й годовщине Великой Победы и откроет новые горизонты для расширения культурного сотрудничества братских стран», -- говорится в поздравлении.

←Молоко от больной коровы

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика