Паўднёвая плынь беларускага цукру
"Гарадзейскі цукровы камбінат, Слуцкі цукроварафінадны камбінат, Скідальскі цукровы камбінат і Жабінкаўскі цукровы завод сталі заснавальнікамі новай Беларускай аграрнай кампаніі, якая будзе займацца цэнтралізаванымі пастаўкамі цукру ва Украіну", — паведаміла прэс-сакратар канцэрна "Белдзяржхарчпрам" Ірына Гусева.
Новая кампанія стане адзіным прадстаўніком беларускай прадукцыі "салодкай" галіны ва Украіне — такім чынам плануецца забяспечыць празрыстасць і законнасць экспарту. Пры гэтым гаворка ідзе пра пастаўкі толькі бураковага цукру па цэнах унутранага ўкраінскага рынку.
Дарэчы, заўважыла Ірына Гусева, ужо вядуцца перамовы аб пастаўках ва Украіну да канца гэтага года ў аб'ёме да 100 тыс. тон цукру. Летась паказчык нашага экспарту ў гэту краіну быў меншым — 77,9 тыс. тон.
Сяргей ГРЫБ.