Чэкісты сышліся ў рукапашным баі

Источник материала:  

Рэспубліканскія спаборніцтвы па рукапашным баі сярод супрацоўнікаў органаў дзяржаўнай бяспекі адбыліся ў Мінску.

У паядынках другога тура ўзялі ўдзел 60 спартсменаў з дзесяці камандаў ад цэнтральнага апарату КДБ, абласных упраўленняў КДБ, Упраўлення ваеннай контрразведкі, Інстытута нацыянальнай бяспекі, 14-га асобнага палка ўрадавай сувязі. Судзейства ажыццяўляла спрактыкаваная каманда арбітраў вышэйшай нацыянальнай і нацыянальнай катэгорый. Пераможцы вызначаліся ў шасці вагавых катэгорыях. З вялікім адрывам першынство атрымала каманда Цэнтральнага апарату КДБ, другое месца заваявала каманда Упраўлення КДБ па г. Мінску і Мінскай вобласці, трэцяе — 14-ы асобны полк урадавай сувязі. Пераможцам уручылі дыпломы і каштоўныя падарункі.

Святлана БАРЫСЕНКА.

←Министр МВД Латвии: Я за то, чтобы высшая мера наказания у нас была

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика