Ламачча — на ўтылiзацыю!
Акцыi па бясплатнай утылiзацыi старых аўтамабiляў i зборы макулатуры пройдуць у красавiку ў Мiнску, паведамiла намеснiк генеральнага дырэктара Мiнскай гарадской жыллёвай гаспадаркi Галiна Гiлевiч.
На працягу месяца жыллёва-камунальныя службы сумесна з ДАІ па месцы жыхарства грамадзян будуць здымаць з улiку транспартныя сродкi, якiя ўжо даўно нiхто не эксплуатуе. Iх уладальнiкам нiкуды не трэба будзе для гэтага ехаць. Пасля гаспадары аўтахламу павiнны напiсаць заяву ў арганiзацыю ЖКГ з просьбай аб утылiзацыi. Што датычыцца другой акцыi, ЖЭСы загадзя прадаставяць iнфармацыю аб тым, у якiя днi зборшчыкi будуць прымаць макулатуру ў дварах жылых дамоў.
З 1 па 30 красавiка ў сталiцы праходзіць месячнiк па ўборцы i добраўпарадкаваннi. Трэба будзе навесцi парадак у дварах, на вулiцах, у скверах, парках, зонах адпачынку i iншых аб'ектах сацыяльна-бытавога i культурнага прызначэння. Адмiнiстрацыi раёнаў ужо распрацавалi планы ўборачных мерапрыемстваў. Будзе праведзена пасадка дрэў, у асноўным у новых мiкрараёнах, дзе праблема азелянення найбольш актуальная, уздоўж кальцавых дарог i iнш. Плануецца прыцягнуць насельнiцтва да ачысткi падвалаў, балконаў — ЖЭСы дапамогуць з вывазам смецця.
БЕЛТА.