Для прадпрыемстваў адчынiўся расiйскi рынак

Источник материала:  

З 3 сакавiка Рассельгаснагляд адмянiў абмежаваннi на пастаўку прадукцыi ААТ "Гомельскi мясакамбiнат" у Расiйскую Федэрацыю.

Такое рашэнне стала магчымым дзякуючы праведзенай працы па папярэджаннi пападання антыбiётыкаў у прадукцыю жывёльнага паходжання гэтага прадпрыемства, прынятых мерах па ўзмацненнi кантролю за ёй, а таксама гарантыi ветэрынарнай службы Беларусi па забеспячэннi паставак у Расiю жывёлагадоўчай прадукцыi, што будзе адпавядаць ветэрынарна-санiтарным патрабаванням i нормам Расiйскай Федэрацыi.

Таксама з 5 сакавiка, паведамiлi ў Мiнiстэрстве сельскай гаспадаркi i харчавання, адмяняюцца абмежаваннi на пастаўку суседзям i прадукцыi ПУП "Мазырскiя малочныя прадукты".

Сяргей РАСОЛЬКА.

←Министр МВД Латвии: Я за то, чтобы высшая мера наказания у нас была

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика