Сена ў Парыжы

Источник материала:  

Сена ў ПарыжыУ пастаўскім Парыжы няма ракі з назвай Сена, але безыменную рачулку (па-мясцоваму Дубраўка), калі б захацелі таго парыжане, можна было б і пераназваць. Затое сапраўднага сена тут яшчэ даволі багата. Бо на 27 рагуль — грамадскі малочны статак, трэба ўлетку на сенакосах добра папрацаваць. Ад парыжскай бібліятэкаркі Яніны Шарынскай даведаўся, што тутэйшыя вараныя сыры — парыжскі брэнд, яны карыстаюцца нязменным попытам на кірмашах у Глыбокім і Паставах

Як і належыць, у Парыжы ёсць свая Эйфелевая вежа. Сабора Нотр Дам дэ Пары няма, але невялікая каталіцкая святыня не так даўно ўзведзена. І вежа, і невялікі касцёл, і музей папярэдняга Папы Рымскага Яна Паўла Другога — гэта добрая памяць пра славутага ксяндза з Мосара Ёзаса Бульку.   А вось факт, таксама варты ўвагі: у Парыжы даўным даўно засвяцілася наша "Звязда", калі вёска называлася яшчэ Навадруцкам. А ўсё дзякуючы сям'і Васілеўскіх, якія з'яўляюцца сталымі падпісчыкамі — болей за 30 гадоў(!). Марыі і Віктару (на фотаздымку) асабліва падабаюцца парады агароднікам, бо любяць яны працу на зямлі і кветкі, без якіх цяжка ўявіць маленькі сучасны Парыж. Анатоль Кляшчук. Фота аўтара             Сена ў Парыжы
←Министр МВД Латвии: Я за то, чтобы высшая мера наказания у нас была

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика