“Беларуская адукацыя на мяжы катастрофы”

Источник материала:  
Камэрцыялізацыяй адукацыі назваў тое, што адбываецца цяпер у сыстэме адукацыі Беларусі, былы рэктар БДУ прафэсар Аляксандр Казулін.Ён сказаў, што сёньня ў беларускіх ВНУ ў паўтара раза больш студэнтаў, якія вучацца на платнай аснове, чым бюджэтнікаў.

“Галоўным цяпер становіцца даць ня веды, а дыплём”, — такую заяву прафэсар Казулін зрабіў сёньня на круглым стале “Праблемы адукацыі Беларусі”, які праводзіць аналітычны цэнтар “Стратэгія”.

Падчас круглага стала прагучалі цікавыя лічбы: Беларусь траціць на адукацыю 9,3% ад агульных дзяржаўных выдаткаў. Тым часам у Малдове гэты паказчык — 19,8%, ва Ўкраіне — 19,3%, у Азербайджане — 17,4%. На думку Аляксандра Казуліна, цяпер беларуская сыстэма адукацыі знаходзіцца на мяжы катастрофы.
←Міліцыянтаў прымусілі перарабіць пратаколы

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика