У цэнтры Ашмян адкрылі новы магазін

Источник материала:  
30.03.2010 13:35 — Новости Общества
У цэнтры Ашмян адкрылі новы магазінУ цэнтры Ашмян урачыста адкрылі новы магазін. Уладальнікам двухпавярховага будынка стала створанае ў горадзе таварыства прыватных прадпрыемстваў.

Шэсць гадоў таму некалькі прыватных прадпрымальнікаў, якія гандлявалі прадуктамі з выязных латкоў ды на рынку, ужо спрабавалі разам вырашаць свае праблемы. Праўда, тады іх аб’яднанне насіла характар вуснай дамовы. Вулічныя ўмовы работы перасталі задавальняць і саміх прадаўцоў, і пакупнікоў. Тады прадпрымальнікі ў пошуках выйсця прыгледзеліся да будынка ў цэнтры горада, які належаў райспажыўтаварыству. Разам узялі яго ў арэнду. Кожны арандаваў свае “квадратныя метры” і разлічваўся сам за сябе, але рамантавалі будыніну ўскладчыну. Адрамантавалі гандлёвую залу, падсобныя памяшканні, паставілі абсталяванне, наладзілі адпаведны інтэр’ер. Назвалі свой гандлёвы цэнтр “Кірмаш”, бо істотнай розніцы ад рынкавага гандлю не бачылі – прынцып той жа, толькі пад дахам.

Пяць гадоў працаваў у Ашмянах “Кірмаш”. Потым арэндадавальнік – раённае спажывецкае таварыства – вырашыў адкрыць там свой магазін і папярэдзіў прадпрымальнікаў аб тым, што  дагавор арэнды прадаўжаць не будзе. Пакінуць без работы 21 чалавека – адчувальна для невялікага гарадка. З гэтай праблемай прыватнікі і пайшлі да ўлады.

– Будуйце ўласны будынак, – сказаў старшыня райвыканкама Юрый Адамчык.

Аб’ядналіся дырэктары шасці прыватных гандлёвых прадпрыемстваў у таварыства, зарэгістравалі яго і пачалі будоўлю. Кіраўніком новай структуры абралі Вольгу Масальскую. Участак набылі на аукцыёне. За два гады ўзвялі двухпавярховы будынак, які стаў упрыгожаннем цэнтра горада.

Зараз у таварыстве дзесяць членаў.

Пакуль “Кірмаш” – а назву прадпрымальнікі пакінулі ранейшую – адкрыў толькі першы паверх з таварамі харчовай групы. У перспектыве прадпрымальнікі плануюць на другім паверсе арганізаваць гандаль прамысловымі таварамі. А ў падвальным памяшканні хутка адчыніць дзверы кавярня.

←Смерть рыбака

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика