800-старонкавы фаліянт

Источник материала:  
800-старонкавы фаліянтПрэзентацыя кнігі “Энцыклапедыя Перамогі. Беларусь-Масква” адбылася ў расійскай сталіцы
Прэзентацыя энцыклапедыі, якая адбылася на калектыўнай экспазіцыі беларускіх кнігавыдаўцоў, што ўдзельнічалі ў XIII Нацыянальнай выставе-кірмашы “Кнігі Расіі”, выклікала цікавасць не толькі звычайных чытачоў, але і шматлікіх ганаровых гасцей. У прыватнасці, “Энцыклапедыю Перамогі” атрымаў у падарунак Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл.
Энцыклапедыя была выпушчана летась да 65-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Тады ж адбылася і беларуская прэзентацыя выдання. А сёлета, калі ідзе падрыхтоўка да святога юбілею для ўсіх народаў былога СССР — 65-годдзя Вялікай Перамогі — прайшла і маскоўская прэзентацыя кнігі. Да слова, яна арганічна ўпісалася ў праграму выставы-кірмашу “Кнігі Расіі”, бо тэма 65-годдзя Перамогі стала на ёй адной з галоўных. Юбілею прысвячаліся круглыя сталы, спецыяльныя кніжныя экспазіцыі, выстава плакатаў, канцэртныя выступленні, якія прайшлі на кірмашы.
“Энцыклапедыя Перамогі. Беларусь-Масква” падрыхтавана выдавецтвам “Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі” сумесна з маскоўскім выдавецтвам “Армпрэс”. Гэты 800-старонкавы фаліянт уключае ў сябе абагульняючыя гістарычныя нарысы аб пачатковым этапе Вялікай Айчыннай вайны, аб партызанскім і падпольным руху на тэрыторыі Беларусі, а таксама аб асноўных этапах вызвалення беларускай зямлі ад акупантаў. Акрамя таго, энцыклапедыя змяшчае звесткі пра герояў Савецкага Саюза, якія ўдзельнічалі ў вызваленні Беларусі, а таксама аб ураджэнцах Беларусі, уганараваных званнем Героя Савецкага Саюза.

Эдуард Піменаў

←Вездеход по-оршански

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика