ЛАД збірае шаржы на вядучых
Тэлеканал абвясціў першакрасавіцкі конкурс — на лепшы шарж на сваіх вядучых. Удзельнічаць у ім могуць усе ахвотныя, хто валодае "маляўнічымі" прыладамі і пачуццём гумару — галоўнае, да 30 сакавіка даслаць свой малюнак (абавязкова пазначыць, хто на ім намаляваны, а то могуць і не пазнаць) і кантактныя звесткі па электроннай пошце lad@tvr.by альбо з дапамогай пошты звычайнай, на адрас 220807, г. Мінск, вул. Макаёнка, 9, тэлеканал "ЛАД", з пазнакай "Шарж".
Вынікі, паведамілі "Звяздзе" ў прэс-службе Белтэлерадыёкампаніі, плануецца падвесці напярэдадні свята, 30 сакавіка. Лепшыя работы будуць змешчаныя на сайце тэлеканала, а пераможцы атрымаюць памятныя прызы.
Акрамя таго, да Дня смеху на сайце www.lad.tvr.by з'явяцца ролікі гумарыстычнага праекта "Смешная часінка" з самымі яркімі і забаўнымі эпізодамі праграмы і кадрамі, што не трапілі ў эфірную версію.
Вікторыя ЦЕЛЯШУК.