Ладуцька не супраць перайменаванняў у сталіцы
24.03.2010 12:40
—
Новости Общества
Выконваючы абавязкі мэра Мінска Мікалай Ладуцька адказаў на пытанне «НН», ці будуць працягвацца перайменаванні сталічных вуліц — з савецкіх назваў на гістарычныя.
Кіраўнік горада адразу ж адхрысціўся ад ўласнага ўдзелу ў вырашэнні пытання. «У нас ёсць спецыяльная камісія, якая і разглядае такія пытанні. Кожны чалавек можа ўнесці свае прапановы.
Калі казаць як грамадзянін, а не як мэр, я лічу, што ў дынамічны час нічога не павінна стаяць на месцы. Трэба прызнацца, што ў нас былі ўдалыя гістарычныя перайменаванні», — заявіў ён.