Стэфановічу далі 17 500 рублёў штрафу

Источник материала:  
24.03.2010 12:45 — Новости Общества

Суд Ленінскага суда Мінска аштрафаваў 24 сакавіка праваабаронцу Валянціна Стэфановіча на палову базавай велічыні — 17 500 рублёў.

Валянцін Стэфановіч, Алесь Бяляцкі, Ірына Тоўсцік і журналіст Сяргей Сыс наладзілі пікет супраць выканання двух новых выпадкаў смяротнага пакарання ў Беларусі. Акцыя праходзіла каля адміністрацыі прэзідэнта на вуліцы Энгельса.

Праваабаронцы выйшлі з расцяжкай «Не — смяротнаму пакаранню». Акцыя працягвалася некалькі хвілінаў, пасля чаго ахоўнікі выклікалі міліцыю. Такім чынам яны пратэставалі супраць выканання двух смяротных прысудаў у Беларусі.

Ноч яны правялі на Акрэсціна.

←Субъекты хозяйствования Беларуси обязаны оформить книги учета проверок

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика