Горадня. Вераніка Велігор, Алесь Кіркевіч

Источник материала:  
24.03.2010 10:17 — Новости Общества

Падчас адраджэньня гарадзенскай суполкі Маладога Фронту юнакі адчулі хвалю «ўвагі» з боку КДБ.

Вераніка Велігор атрымала на мэйл паведамленьне з пагрозамі. Дзяўчыне «мякка» напомнілі пра яе працу, вучобу і нават сям’ю, якія могуць пацярпець з-за яе актыўнасьці. Напярэдадні 25 Сакавіка Вераніцы раптам адмовілі ў замене на працы. У той жа дзень у краме, дзе працуе дзяўчына, круціўся кэдэбэшнік, які прысутнічаў пры яе допыце па справе газэты «Хрысьціянская абарона». Вядома, што пра дзяўчыну зьбіралі зьвесткі на месцы яе былой вучобы ў Лідзе.

Раней, ліст з пагрозамі атрымаў яшчэ адзін мясцовы маладафронтавец. Разам з гэтым былі ўзламаны дзьве ягоныя паштовыя скрынкі, легкадумна зарэгістраваныя калісьці на tut.by.

Інфармацыю на лідэра гарадзенскага МФ Алеся Кіркевіча капалі нават на месцы былой працы ягонай маці. Там жа цікавіліся яго радаводам — асобамі даўно памерлых бабулі і дзядулі. Супрацоўнікі органаў неаднаразова ўзгадвалі пра сумна вядомы артыкул 191 (удзел у незарэгістраваных арганізацыях) і крымінальную адказнасьць па ім. Нагадаем, што актывіст чакае суду па адміністрацыйнай справе за распаўсюд газэты «Хрысьціянская абарона».

←Сегодня будут судить правозащитников, которые устроили «кровавый» пикет у Администрации президента

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика