Намеснік Старшыні КНР прыбывае сёння ў Мінск

Источник материала:  
24.03.2010 09:43 — Новости Общества

Сёння ў Мінск з двухдзённым афіцыйным візітам прыбывае намеснік Старшыні КНР Сі Цзіньпін. Пра гэта паведаміў Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Кітайскай Народнай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь Лу Гуйчэн.

Кіраўнік кітайскай дыпламатычнай місіі адзначыў, што візіт будзе ажыццёўлены па запрашэнні прэзідэнта Беларусі. На працягу двух дзён высокі кітайскі госць на сустрэчах і перагаворах з кіраўніцтвам краіны, парламента будзе абмяркоўваць актуальныя пытанні гандлёва‑эканамічнага, інвестыцыйнага, банкаўскага супрацоўніцтва. Вынікам перагавораў стане падпісанне больш як 10 міжурадавых і міжбанкаўскіх дакументаў, а таксама кантрактаў.

Важным складальнікам афіцыйнага візіту намесніка Старшыні КНР стаў прыезд у Мінск вялікай дэлегацыі кіраўнікоў кітайскіх карпарацый і кампаній. Напярэдадні, 23 сакавіка, адбылася сустрэча дзелавых колаў дзвюх краін з удзелам Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Кітая ў Беларусі Лу Гуйчэна і кіраўніка дыпламатычнай місіі нашай краіны ў Пекіне Анатоля Тозіка, а таксама старшыні Камітэта дзяржкантролю, кіраўніка нашай часткі беларуска‑кітайскай сумеснай камісіі па гандлёва‑эканамічнаму супрацоўніцтву Зянона Ломаця.

←Почему дорожает проезд в общественном транспорте?

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика