Мадэлі адзення для школьнікаў на наступны навучальны год вызначаць да чэрвеня
Мадэльны шэраг адзення для школьнікаў на 2010/2011 навучальны год будзе сфарміраваны да чэрвеня. Пра гэта паведаміў намеснік міністра адукацыі Казімір Фарыно. У аўторак ён наведаў выставу распрацаваных канцэрнам «Беллегпрам» мадэлей адзення дзелавога стылю для школьнікаў у Мінскім гарадскім палацы дзяцей і моладзі.
Канцэрн «Беллегпрам» і Міністэрства адукацыі вясной правядуць паказы новых калекцый адзення дзелавога стылю ва ўсіх гарадах Беларусі. З улікам выказаных меркаванняў будуць выбраны мадэлі для асваення ў вытворчасці. З чэрвеня пачнецца іх выпуск.
Цяпер беларускія прадпрыемствы прапануюць школьнікам 1‑11 класаў больш як 50 мадэлей адзення для хлопчыкаў і 55‑60 для дзяўчынак.
«Наша задача сфарміраваць культуру нашэння адзення дзелавога стылю, моду на школьнае адзенне. Усё яно павінна быць функцыянальным, гігіенічным і даступным па цане», — рэзюмаваў суразмоўца.