І.Сурвіла: “Беларускі народ даможацца волі й дэмакратыі”
23.03.2010
—
Новости Общества
"Толькі свая незалежная вольная дзяржава абароніць край ад захопніцкіх замахаў на яго, зь якіх бы бакоў яны ні йшлі", -- піша ў віншавальным звароце з нагоды Дня Волі старшыня Рады Беларускай Народнай Рэспублікі Івонка Сурвіла.Дарагія суродзічы-беларусы!
Ад імя Рады Беларускай Народнай Рэспублікі вітаю Вас зь вялікім нацыянальным сьвятам, Днём Волі, і жадаю Вам правесьці яго зь верай і надзеяй на лепшую будучыню. Беларускі народ даможацца волі й дэмакратыі, так як дамогся незалежнай дзяржавы. У вольным сьвеце мы ведалі, што ніякае зло ня можа быць вечным. Чыталі Трэцюю Ўстаўную Грамату Рады БНР, якая абвяшчала незалежнасьць Беларускай Народнай Рэспублікі, і верылі, што, калі ў 1918 годзе ў такіх цяжкіх умовах наш народ здолеў выказаць сваё жаданьне быць вольным між вольнымі народамі сьвету, дык ён знойдзе ў сабе сілы ператрываць зьдзек і няволю савецкіх часоў ды адродзіць зноў сваю незалежную дзяржаву.
Сёньня хацела б падзяліцца з Вамі вытрымкай з Трэцяй Устаўной Граматы, якую ўважаю асабліва натхняльнай:
Цяпер мы‚ Рада Беларускай Народнай Рэспублікі скідаем з роднага краю апошняе ярмо дзяржаўнай залежнасьці‚ якое гвалтам накінулі расейскія цары на наш вольны і незалежны край.
Ад гэтага часу Беларуская Народная Рэспубліка абвяшчаецца незалежнаю вольнаю дзяржавай. На моцы гэтага трацяць сілу ўсе старыя дзяржаўныя зьвязі‚ якія далі магчымасьць чужому ўраду падпісаць і за Беларусь трактат у Берасьці‚ што забівае насьмерць беларускі народ‚ дзелячы зямлю яго на часткі.
Дарагія Суродзічы! Памятайма гэтыя словы. Толькі свая незалежная вольная дзяржава абароніць край ад захопніцкіх замахаў на яго, зь якіх бы бакоў яны ні йшлі. Толькі дэмакратычны ўрад здолее забясьпечыць народу мірную вонкавую палітыку. Толькі свая ўлада выратуе ад заняпаду й нішчэньня нацыянальную мову й культуру.
З глыбіні сэрца жадаю Вам вытрываласьці, любові да свайго прыгожага краю, веры ў будучыню й мужнасьці, якая характарызуе ўсіх вольных духам людзей.
Прыйдзе час, калі наш народ будзе сьвяткаваць сваё Вялікае Сьвята Незалежнасьці й Свабоды ды з гонарам успамінаць продкаў, якія 25 Сакавіка 1918 году скінулі з роднага краю “апошняе ярмо дзяржаўнай залежнасьці”.
Жыве Беларусь!