У Мінску пачаўся суд над Цыганом
У Мінскім абласным судзе пачаліся слуханні па крымінальнай справе былога кіраўніка адміністрацыі Кастрычніцкага раёна Мінска Міхаіла Цыгана.
Міхаіл Цыган быў затрыманы 6 жніўня 2009 года. Яму інкрымінуецца здзяйсненне злачынстваў, прадугледжаных ч.3 арт.430, ч.3 арт.426, ч.2 арт.210, ч.2 арт.295 Крымінальнага кодэкса Беларусі.
Ён падазраецца ў атрыманні хабараў ад прадстаўнікоў камерцыйных арганізацый і іншых асоб, перавышэнні ўлады і службовых паўнамоцтваў, якое прывяло да прычынення істотнай шкоды правам і законным інтарэсам грамадзян і дзяржаўным інтарэсам, крадзяжы грашовых сродкаў шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі, а таксама ў здзяйсненні незаконных дзеянняў у дачыненні боепрыпасаў.
Па гэтай справе праходзіць 73‑гадовая мінчанка, якая прыцягваецца да крымінальнай адказнасці за даванне хабару Міхаілу Цыгану.