Адказнасць перад продкамі. Магчыма, яна робіць хоцімскія маладыя сем’і больш трывалымі

Источник материала:  

Толькі маладыя пераступілі музейны парог, як пасля прывітальных слоў ім звязалі разам рукі. І патлумачылі, што зрабілі гэта згодна з павер’ем: каб ніхто паміж імі прайсці не змог і не разбурыў іх сямейнае жыццё.

Потым яшчэ будзе шмат такіх незразумелых і невядомых маладажонам прыкмет і дзеянняў. А разам з імі — прымавак, жартаў... І не якіх-небудзь выдуманых, а тутэйшых, мясцовых, перанятых у бабуль ды прабабуль. Тыя ж узялі іх з побыту, з вопыту пакаленняў. А ў абрадавы лад яны склаліся самі сабой. У прыгожы, з глыбокім сэнсам, бо ў ім — мудрасць пакаленняў. Садзяць маладых на кажух — да дабрабыту ў іх хаце. І пажаданне: “Колькі варсінак на гэтым кажушку, каб столькі грошай у кашальку!”. Прымушаюць маладую прасці — каб ведаў жаніх, якую майстрыху ўзяў. А ўсе вырабы, якія рыхтуюцца да вяселля, павінны быць вытканы з чырвонай ніткай — каб адпужаць нячыстую сілу і засцерагчыся ад паганага вока.Прапануюць маладым ляльку спавіць, каб умелі абыходзіцца з немаўляткам. А пры гэтым жадаюць: “Каб у сям’і было столькі дачушак, колькі ў хаце падушак, столькі сынкоў, колькі ў сценах сучкоў”. І такое “суправаджэнне” літаральна кожнай абрадавай часткі.— Праводзяць усё гэта работнікі музея, — зазначае старшы навуковы супрацоўнік Таццяна Пруднікава. — Апранаемся ў аўтэнтычныя касцюмы. Асноўная частка абраду адбываецца ў зале, дзе сабраны вырабы з саломкі, якія зрабіла наша майстрыха Тамара Паўлаўна Журун і члены яе гуртка “Дарыце людзям прыгажосць”.Адметна, што ўсё больш маладых сем’яў пасля загса прыязджаюць у краязнаўчы музей, каб ужо ў народным стылі прадубліраваць вясельны абрад. — Цяга маладых да народных вытокаў, да векавой мудрасці продкаў у наш час узрастае, — сцвярджае дырэктар музея Надзея Барадзіна. — І не дзеля пустой цікаўнасці. Пэўна, застаецца ў іх свядомасці нешта такое спадчыннае, што робіць створаныя сем’і больш трывалымі. Мажліва, гэта адказнасць перад часам і перад продкамі, унутранае ўсведамленне далучэння да гістарычных духоўных каштоўнасцей. Тое, што на Хоцімшчыне маладыя сем’і становяцца больш трывалымі, пацвярджае і начальнік мясцовага аддзела загса Жанна Еўдакіменка. Да прыкладу, летась было зарэгістравана шлюбаў амаль у паўтара раза больш, чым у папярэдні год. А разводаў стала значна менш. І дзетак нарадзілася на 23 больш, чым у пазалеташнім годзе.Хоцімскі раён

←Древо сильно корнями. Для них всегда отводятся самые почетные места на массовых мероприятиях, проводимых на Мстиславщине

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика