У Пінску — масавае атручэнне

Источник материала:  

У Пінскім дзіцячым садку № 29 адбылося масавае атручэнне дзяцей. З падазрэннем на кішэчную інфекцыю ў бальніцу з 20 па 22 сакавіка трапіла 86 дзяцей і 3 выхавальнікі, а яшчэ пяцёра дзяцей праходзяць лячэнне амбулаторна.

Высокая тэмпература і вострае кішэчнае расстройства, на думку дактароў, можа сведчыць, што падчас прыгатавання ежы было дапушчана парушэнне санітарных нормаў. Праводзіцца праверка, якая і ўстановіць прычыны масавага атручэння. Камісію ўзначальвае галоўны санітарны ўрач Брэсцкай вобласці.

Інфекцыйная бальніца ў в. Малатковічы прыняла частку пацярпелых дзяцей. Стан здароўя ў іх сярэдняй цяжкасці.

Дзіцячы садок зачынены, а пракуратура па факце масавага атручэння завяла крымінальную справу.

Сымон Свістуновіч.

←Страшно вкусно

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика