Дзеці на лёдзе

Источник материала:  

Кампанія магілёўскіх школьнікаў правярала трываласць лёду на Дняпры ў раёне Рачнога порта за 1,5 метра ад берага. У таварыства па ратаванні на водах звярнуўся магілёвец, які ўбачыў малых на лёдзе, і да хлопчыкаў тэрмінова накіраваліся выратавальнікі.

Крыху больш за год таму ў Магілёве здарылася трагедыя: у леташнім лютым у часе небяспечных гульняў на Дняпры пад лёд праваліліся два 4-класнікі. Цела аднаго з іх удалося адшукаць у рацэ толькі ў маі!

— Дзеці кінуліся бегчы, але мы ўсё ж затрымалі іх для прафілактычнай гутаркі, — пракаментаваў старшыня абласнога савета таварыства ратавання на водах Мікалай Маісееў. — Хлопчыкі аказаліся аднагодкамі тых, якія загінулі летась, і таксама рушылі на раку з цікаўнасці. Мы растлумачылі, што іх жыцці былі ў небяспецы: 5-класнікі ўрэшце заплакалі і паабяцалі, што апошні раз у сваім жыцці яны правяралі веснавы лёд.

Мы звяртаемся да ўсіх бацькоў: правярайце, дзе вашы дзеці, паклапаціцеся пра іх бяспеку.

Ілона Іванова.

←Страшно вкусно

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика