Вярхоўны суд не задаволіў скаргу БАЖ

Источник материала:  
22.03.2010 16:08 — Новости Общества

Вярхоўны суд не задаволіў скаргу ГА »Беларуская асацыяцыя журналістаў» (БАЖ) на папярэджанне Міністэрства юстыцыі. Прэтэнзіі Мінюста да арганізацыі абгрунтаваныя і папярэджанне адмене не падлягае — такое рашэнне 22 сакавіка абвясціў суддзя Анатоль Церах.

Намеснік старшыні БАЖ Андрэй Бастунец зазначыў, што рашэнне Вярхоўнага суда ўваходзіць у сілу з моманту яго абвяшчэння. «Хаця гэты парадак парушае канстытуцыйныя палажэнні, мы падумаем, як можна яго абскардзіць. Мы будзем выкарыстоўваць усе наяўныя ў нас магчымасці, у тым ліку і скаргі ў наднацыянальныя органы», — падкрэсліў Бастунец.

Нагадаем, БАЖ абскардзіў папярэджанне, вынесенае арганізацыі Мінюстам 13 студзеня гэтага года. У папярэджанні гаворыцца, што на вокладцы пасведчання члена БАЖ неправамерна размешчаны надпіс »Прэса» (на беларускай і англійскай мовах), бо гэта парушае нормы закона «Аб сродках масавай інфармацыі». Такім чынам, мяркуюць у Мінюсце, мае месца «неабгрунтаванае прысваенне» паўнамоцтваў журналіста сродку масавай інфармацыі.

Апрача таго, Цэнтр прававой абароны СМІ, які дзейнічае пры БАЖ, не прадугледжаны статутам грамадскага аб’яднання, лічаць у Мінюсте. «Больш за тое, задачы гэтага фарміравання, выкладзеныя ў палажэнні аб ім, выходзяць за межы статутных задач ГА «БАЖ», — гаворыцца ў папярэджанні міністэрства.

←Госпогранкомитет Беларуси и Федеральная полиция ФРГ подписали план совместных мероприятий на 2010-2011 годы

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика