АГП адмаўляецца ад удзелу ў мясцовых выбарах

Источник материала:  
21.03.2010 14:56 — Новости Общества

Такое палітычнае рашэнне прыняў ХІІІ з’езд Аб’яднанай грамадзянскай партыі ў нядзелю.

За яго прагаласавала 66, супраць -- 37 дэлегатаў. Усяго на з"езд абрана 146, удзельнічае ў працы 112 дэлегатаў.

Старшыня партыі Анатоль Лябедзька зазначыў, што абсалютную большасць вылучэнцаў ад партыі не ўключылі ў склад выбарчых камісій, што робіць немагчымым кантроль за сумленнасцю падліку галасоў.

Варта адзначыць, што большасць з лідэраў рэгіянальных арганізацый АГП, якія выступілі 21 сакавіка на з’ездзе Аб’яднанай грамадзянскай партыі ў Мінску, раскрытыкавалі магчымасць спынення ўдзелу партыі ў мясцовых выбарах. У прыватнасці, супраць спынення ўдзелу партыі ў выбарах выказаліся прадстаўнікі брэсцкай, мінскай і гродзенскай абласных, а таксама мінскай гарадской арганізацый АГП.

На іх думку, выхад партыі з выбарчай кампаніі не дазволіць кандыдатам ад АГП данесці грамадзянам краіны інфармацыю аб партыі, прыцягнуць у свае рады дадатковую колькасць прыхільнікаў, пратэставаць, як будуць працаваць змены ў Выбарчы кодэкс.

Удзельнікі форуму, які пачаў працу ў 10.00 у Палацы культуры Мінскага трактарнага завода, маюць правесці выбары кіраўніцтва, прыняць змяненні ў статут.

«Я разумею, што не з’яўляюся лідэрам палітычнай партыі ў тым сэнсе, як гэта ўспрымаюць у цывілізаваных краінах, — заявіў, выступаючы на з’ездзе, старшыня АГП Анатоль Лябедзька. — Хутчэй за ўсё, мне даводзіцца выконваць функцыю антыкрызіснага менеджэра. І паверце, я, як ніхто іншы, ведаю найскладанейшы механізм Аб’яднанай грамадзянскай партыі».

Паводле слоў Лябедзькі, за два з паловай гады, нягледзячы на неаднаразовыя спробы, АГП так і не ўдалося зарэгістраваць ні адной партыйнай структуры. Акрамя таго, адзначыў ён, змяненні ў статут дапамогуць мадэрнізаваць партыю, зрабіць больш функцыянальным палітсавет і нацыянальны камітэт.

Старшыня АГП прапанаваў павялічыць да адной траціны прадстаўніцтва жанчын у кіруючых органах партыі, а таксама «ў разы» павялічыць колькасць прыхільнікаў АГП. «Людзі да нас прыходзяць, але нам неабходна масавае павелічэнне партыі. Неабходна таксама пабудаваць працу з нашымі прыхільнікамі, якімі могуць быць чыноўнікі і супрацоўнікі міліцыі», — сказаў Лябедзька.

←Беларусь выходит на рынок Бразилии с поставками техники

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика