Пуцін: адносіны Менску з Захадам вартыя непрызнання Абхазіі
16.03.2010 21:11
—
Новости Общества
Нармалізацыя адносінаў Беларусі з Захадам вартая непрызнання Паўднёвай Асеціі і Абхазіі, заявіў прэм"ер-міністр Расеі Уладзімір Пуцін па заканчэнні пасяджэння савета міністраў саюзнай дзяржавы.
«Мы заўсёды выступалі за нармалізацыю адносінаў Беларусі з заходнімі краінамі ... Калі гэта будзе адбывацца на гэтай глебе, то ўжо ёсць нейкі станоўчы эфект», — сказаў Пуцін, адказваючы на пытанне аб тым, ці будзе ён на перамовах з Беларуссю падымаць тэму прызнання рэспублік.
Беларусь ужо больш за год разглядае пытанне прызнання незалежнасці дзвюх каўказскіх рэспублік. На думку экспертаў, Мінск баіцца, што падобны крок зашкодзіў б развіццю адносін, у прыватнасці, з Еўразвязам.