Панамароў падтрымаў Аўтуховіча словам і сцягам
16.03.2010 14:51
—
Новости Общества
Выдавец незалежнага бюлетэня «Бойкі Клецак» Сяргей Панамароў зладзіў акцыю салідарнасці з Міколам Аўтуховічам у Клецку.
Ён раздаў на вуліцах райцэнтра спецвыпуск «БК», прысвечаны справе ваўкавыскага прадпрымальніка і ягоных паплечнікаў. «На жаль я не змог прысутнічаць у судзе, таму правёў у Клецку дзень інфармавання», — расказаў клецкі выдавец. Сёння ж 16 сакавіка ён традыцыйна вывесіў над сваім домам бел-чырвона-белы сцяг, як робіць гэта ў кожны дзень Салідарнасці.